гайдук, ‑а,
1. Слуга, выязны лакей часоў прыгоннага права.
2. Паўстанец-партызан на Балканах і ў Венгрыі, які змагаўся супраць турэцкай няволі і феадальнага прыгнёту.
[Ад венг. hajduk — паганяты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)