Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акіслі́цца, ‑ліцца; зак.

Спец. Падпасці пад акісленне; злучыцца з кіслародам.

акіслі́ць, ‑ліць; зак., што.

Спец. Выклікаць акісленне.

акісля́льнік, ‑у, м.

Спец. Рэчыва, здольнае выклікаць акісленне.

акісля́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Здольны выклікаць акісленне. Акісляльныя працэсы. Акісляльнае дзеянне. Акісляльныя ўласцівасці.

акісля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да акісліцца.

2. Зал. да акісляць.

акісля́ць, ‑яе.

Незак. да акісліць.

акія́н, ‑а, м.

1. Водная прастора паміж мацерыкамі. Паўночны Ледавіты акіян.

2. перан. Што‑н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго‑н. Даставайце з вышак сані — Гайда сцежкі праціраць І па белым акіяне Удоўж і ўпоперак гуляць. Колас. Права маю я тым ганарыцца, Што любімая праца мая — Спраў вялікіх малая драбніца — Уліваецца чыстай крыніцай У работы людской акіян. Непачаловіч.

•••

Паветраны акіян — атмасфера.

[Грэч. okeanos.]

акіянаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да акіянаграфіі. Акіянаграфічнае вывучэнне антарктычных водаў.

акіянагра́фія, ‑і, ж.

Раздзел акіяналогіі, які вывучае форму, памеры і глыбіню акіянаў і мораў, характар іх берагоў, будову дна, рух вады і яе хімічныя ўласцівасці.

акіяналагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да акіяналогіі.