акцыяне́р, ‑а, м.
Уладальнік акцый; удзельнік акцыянернага прадпрыемства.
акцыяне́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да акцыянер.
акцыяне́рны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на акцыях. Акцыянернае таварыства. Акцыянерная кампанія. Акцыянерны капітал.
акцыяне́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да акцыянера.
акцэ́нт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Націск у слове. // Знак націску.
2. Своеасаблівае вымаўленне, уласцівае для тых, хто гаворыць на чужой мове. Гаварыць з акцэнтам. // Адметнасць вымаўлення ў той ці іншай мясцовай гаворцы або мове. Уральскі акцэнт. Палескі акцэнт. □ Вясковы, беларускі акцэнт не псаваў, а як бы скрашваў высечаныя з граніту сказы. Гартны. Мы цокалі на польскай мове — .. [Стася] з паморскім акцэнтам, скорагаворкай, а я нараспеў, як усе беларусы. Бажко.
•••
Рабіць акцэнт на чым‑н. гл. рабіць.
[Лац. accentus.]
акцэнтава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. акцэнтаваць.
акцэнтава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад акцэнтаваць.
акцэнтава́цца, ‑туецца; незак.
Зал. да акцэнтаваць.
акцэнтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.
1. Паставіць (ставіць) акцэнт (у 1 знач.).
2. перан. Асабліва вылучыць (вылучаць), падкрэсліць (падкрэсліваць) пэўную думку ў выказванні. Артыкул чытаў я сам. Стараўся акцэнтаваць на тых мясцінах, якія мне здаваліся найбольш удалымі і пераканаўчымі. Сабаленка.
акцэнталагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да акцэнталогіі.