акуліро́ўка, ‑і,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuакуліро́ўшчык, ‑а,
Той, хто робіць акуліроўку.
акулі́ст, ‑а,
Урач, спецыяліст па хваробах вачэй.
[Фр. oculiste ад лац. oculus — вока.]
аку́льтны, ‑ая, ‑ае.
У містычных вучэннях і ўяўленнях — звышнатуральны, таемны, звязаны з так званым «тым светам».
[Ад лац. occultus — схаваны, тайны.]
акульту́рванне, ‑я,
акульту́рвацца, ‑аецца;
акульту́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
акульту́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць;
1. Зрабіць прыгодным для вырошчвання сельскагаспадарчых раслін.
2. Ператварыць дзікую расліну ў культурную.
акульты́зм, ‑у,
Агульная назва містычных вучэнняў, якія сцвярджаюць, быццам у прыродзе існуюць таямнічыя, звышнатуральныя сілы, з якімі людзі нібыта могуць уступаць у зносіны пры дапамозе магічных дзеянняў, заклінанняў і пад.
[Ад лац. occultus — схаваны, тайны.]
акуля́р, ‑а,
Шкло ў аптычнай прыладзе, якое накіравана да вока назіральніка.
[Ад лац. ocularus — вочны.]