Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

актывава́цца, ‑тывуецца; незак.

Зал. да актываваць.

актывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; зак. і незак., што.

Спец. Зрабіць (рабіць) актывацыю чаго‑н.

актыва́тар, ‑у, м.

Спец. Рэчыва, якое паскарае, актывізуе цячэнне хімічнай рэакцыі.

актывацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да актывацыі.

•••

Актывацыйны аналіз — метад вызначэння якаснага і колькаснага саставу рэчыва, заснаваны на вымярэнні энергіі выпрамянення радыеактыўных ядраў ізатопаў, якія ўтварыліся пад уздзеяннем патоку нейтронаў, зараджаных часціц (пратонаў і інш.).

актыва́цыя, ‑і, ж.

Спец. Вывядзенне з нядзейнага стану ў дзейны; узмацненне дзейнага стану. Актывацыя малекул. Актывацыя ферментаў.

актывізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад актывізаваць.

актывізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) больш актыўным, дзейным.

2. толькі незак. Зал. да актывізаваць.

актывізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.

Выклікаць (выклікаць) актыўнасць; зрабіць (рабіць) актыўным. Атрадам было загадана актывізаваць баявыя дзеянні на варожых камунікацыях — чыгунках і шасейных дарогах. Няхай.

актывіза́тар, ‑а, м.

Усё тое, што актывізуе, робіць больш дзейным.

актывіза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. актывізаваць і стан паводле знач. дзеясл. актывізавацца.