перасла́ны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераслаць 1.
перасла́ны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераслаць 2.
перасла́ць 1, перашлю, перашлеш, перашле; перашлём, перашляце; пр. пераслаў, ‑слала; заг. перашлі; зак., каго-што.
Паслаць атрыманае далей, у другое месца. Я напісаў ліст, аддаў Марыльцы, каб яна пераслала, хоць сам і не быў упэўнены, што-гэты ліст дойдзе. Сабаленка. [Саша:] — Калі пісьмо .. прыйдзе, дык вы абавязкова перашліце мне. Шамякін. // Паслаць, адправіць праз каго‑н., кім або з кім‑н. Бацька не прыехаў таго дня, толькі пераслаў суседам паўтара рубля грошай. Мурашка. — Я ад вашай мамы. Гасцінец прынёс. Скароміны пераслала. Мыслівец.
перасла́ць 2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; пр. пераслаў, ‑слала; заг. перасцялі; зак., што.
1. Паслаць нанава, інакш. Пераслаць пасцель. // Наслаць нанава; зрабіць новы насціл. [Пракаповіч і Стахаў] перанеслі тахту і сервант бліжэй да ўвахода, на тое месца, дзе Пракаповіч пераслаў падлогу. Радкевіч.
2. Аддзяліць чым‑н. адзін рад прадметаў ад другога; перакласці. Пераслаць рады яблыкаў саломай.
перасло́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераслаіць.
перасло́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераслойваць — пераслаіць.
перасло́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераслаіцца.
2. Зал. да пераслойваць.
перасло́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераслаіць.
перасло́йка, ‑і, ДМ ‑слойцы; Р мн. ‑слоек; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераслойваць — пераслаіць і пераслойвацца — пераслаіцца.
2. Злучэнне, сумесь слаёў розных парод, матэрыялаў. Утварэнне пераслойкі.
3. Мяккае рэчыва ў прамежках паміж слаямі дрэва. Пераслойка драўніны.
пераслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак.
1. Праслужыць больш, чым трэба.
2. Паслужыць на многіх пасадах, у многіх месцах.
пераслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Паслухаць усё, многае або ўсіх, многіх. Што па вадзе плыве — не пераняць, што людзі гавораць — усё не пераслухаць. Прыказка.
перасма́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перасмажыць.