Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разбрако́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разбракоўваць — разбракаваць.

разбрако́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па разбракоўцы.

разбрако́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да разбракоўшчык.

разбрані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Вызваліць каго‑н. ад броні ​1.

разбраха́цца, ‑брашуся, ‑брэшашся, ‑брэшацца; зак.

Разм. Пачаць доўга і моцна брахаць. Як разбрахаліся сабакі, з хаты да аконнай шыбы прыліп нейчы твар. Галавач. // Дапускаць лаянку, ужываць грубыя словы. Разбрахаўся хлопец.

разбраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак., што.

Разм. Расказаць усім які‑н. сакрэт, тайну; раззваніць. Паўлюк нават зазлаваў: — Не чытаю [вершаў пра каханне] і не буду чытаць! Як гэта: сёння пацалаваўся, а заўтра разбрахаў па ўсім свеце? Лужанін.

разбро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Адсутнасць згоднасці ў чым‑н.; разлад, беспарадак. Заўвагі дзяўчат выклікалі глыбокі разброд і спрэчкі ў сям’і Арцёма Іванавіча. Утварыліся дзве непрымірымыя групы. Мележ. Янка Купала працаваў над «Словам аб палку Ігаравым», калі ў асяроддзі старой пісьменніцкай інтэлігенцыі назіраўся разброд, ідэйная раз’яднанасць. Палітыка.

разбрыда́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся.

Незак. да разбрысціся.

разбрысці́ся, ‑брыдзецца; ‑брыдзёмся, ‑брыдзяцеся, ‑брыдуцца; пр. разбрыўся, ‑брылася, ‑брылося; зак.

Разысціся з аднаго месца ў розныя бакі, у розных напрамках. Статак разбрыўся па пашы. Гурскі. Дзверы дарожнага аддзела на калідоры насупраць. У ім таксама пуста — работнікі разбрыліся хто куды. Навуменка. // Разм. Разышоўшыся, раз’ехаўшыся, перастаць быць, жыць разам. У сыноў ужо свае дзеці растуць. Толькі мала Ганне ад гэтага ўцехі: сыны разбрыліся па белым свеце... Гроднеў. // перан. Рассеяцца (пра думкі).

разбубні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Пачаць доўга і многа бубніць.