радыёчасо́піс, ‑а,
Перыядычная радыёперадача, якая складаецца з матэрыялаў розных жанраў на пэўную тэму.
радыёчасо́піс, ‑а,
Перыядычная радыёперадача, якая складаецца з матэрыялаў розных жанраў на пэўную тэму.
радыёшу́м, ‑у,
Электрамагнітнае выпрамяненне ў дыяпазоне радыёхваль, якое ствараецца рознымі пазазямнымі крыніцамі.
радыёэлектро́ніка, ‑і,
Галіна навукі і тэхнікі, якая развівалася з радыётэхнікі і электронікі.
ра́дый, ‑ю,
Радыеактыўны хімічны элемент, які ўяўляе сабой серабрыста-белы бліскучы метал.
[Ад лац. raduis — прамень.]
радыка́л 1, ‑а,
1. Матэматычны знак (√), якім абазначаюць дзеянне здабывання кораня, а таксама вынік здабывання кораня.
2. Устойлівая група атамаў, здольная пры хімічных пераўтварэннях пераходзіць без змен з малекулы аднаго рэчыва ў малекулу другога.
•••
[Ад лац. radicalis — карэнны.]
радыка́л 2, ‑а,
1. У капіталістычных краінах — член палітычных партый, у праграмах якіх змяшчаецца патрабаванне дэмакратычных рэформ у рамках і ў інтарэсах буржуазнай дзяржавы.
2. Прыхільнік крайніх поглядаў, рашучых дзеянняў.
радыкалі́зм, ‑у,
1. Светапогляд радыкала 2 (у 1 знач.), палітыка, якую праводзяць радыкалы 2 (у 1 знач.).
2. Склад думак і дзеянняў, уласцівы радыкалу 2 (у 2 знач.); палітычная смеласць, рашучасць.
радыка́льнасць, ‑і,
Уласцівасць радыкальнага.
радыка́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да радыкала 2 (у 1 знач.).
2. Рашучы, найбольш дзейсны; карэнны.
радыкулі́т, ‑у,
Хвароба карэньчыкаў спіннамазгавых нерваў.
[Новалац. radiculitis, ад лац. radicula — карэньчык.]
рады́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Паведаміць (паведамляць) па радыё.