радыка́л 1, ‑а,
1. Матэматычны знак (√), якім абазначаюць дзеянне здабывання кораня, а таксама вынік здабывання кораня.
2. Устойлівая група атамаў, здольная пры хімічных пераўтварэннях пераходзіць без змен з малекулы аднаго рэчыва ў малекулу другога.
•••
[Ад лац. radicalis — карэнны.]
радыка́л 2, ‑а,
1. У капіталістычных краінах — член палітычных партый, у праграмах якіх змяшчаецца патрабаванне дэмакратычных рэформ у рамках і ў інтарэсах буржуазнай дзяржавы.
2. Прыхільнік крайніх поглядаў, рашучых дзеянняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)