Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыеакты́ўнасць, ‑і, ж.

Здольнасць некаторых атамных ядзер самаадвольна распадацца, вылучаючы элементарныя часцінкі: электроны, пазітроны і пад. Радыеактыўнасць урану. Прыродная радыеактыўнасць. Штучная радыеактыўнасць.

радыеакты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Якому ўласціва радыеактыўнасць. Радыеактыўныя атамы. // Які змяшчае ў сваім саставе элементы, якім уласціва радыеактыўнасць. Радыеактыўныя воды. Радыеактыўныя мінералы.

2. Абумоўлены радыеактыўнасцю, заснаваны на ёй. Радыеактыўны распад.

радыебіяло́гія, ‑і, ж.

Навука аб уздзеянні ўсіх відаў іанізуючых выпрамяненняў на жывыя арганізмы і біясферу ў цэлым.

ра́дыевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыю. Радыевае выпраменьванне. // Які змяшчае ў сабе радый. Радыевая ру да.

радыелагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыялогіі. Радыелагічныя даследаванні.

радыетэрапі́я, ‑і, ж.

Лячэнне з дапамогай іанізуючых выпрамяненняў. Радыетэрапія злаякасных новаўтварэнняў.

ра́дыё, нескл., н.

1. Спосаб перадачы і прыёму без правадоў электрамагнітных хваль для ўстанаўлення сувязі, вяшчання, тэлебачання і пад. Вынаходца радыё. Звязацца па радыё.

2. Тое, што і радыёперадача (у 2 знач.). Слухаць радыё.

3. Разм. Тое, што і радыёпрыёмнік; рэпрадуктар. Уключыць радыё. □ У маленькім пакойчыку, на самаробным століку было.. радыё. Чорны.

4. Ужываецца замест некаторых складаных слоў, першай састаўной часткай якіх з’яўляецца «радыё...» (радыёвяшчанне, радыёкропка, радыёсувязь, радыётэхніка і пад.). Працаваць на радыё. □ У радыё [Валодзя] таксама не надта разбіраецца. Шамякін.

[Ад лац. radio — выпраменьваю.]

радыё...

Першая састаўная частка складаных слоў, што мае значэнне: які мае адносіны да радыё (у 1 знач.), звязаны з ім, напрыклад: радыёапаратура, радыёдэталь, радыёклуб, радыёкаментарый, радыётавары.

радыёабсталява́нне, ‑я, н.

Сукупнасць прылад, прыстасаванняў і пад., неабходных для ажыццяўлення радыёсувязі. Радыёабсталяванне карабля.

радыёальтыме́тр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння вышыні палёту лятальнага апарата, заснаваны на прынцыпе радыёлакацыі.