пераадрасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераадрасоўваць — пераадрасаваць.
пераапрана́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераапранаць — пераапрануць і пераапранацца — пераапрануцца.
пераапрана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераапрануцца.
2. Зал. да пераапранаць.
пераапрана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераапрануць.
пераапра́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераапрануць.
2. у знач. прым. Тое, што і пераапрануты (у 2 знач.).
пераапра́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераапрануць.
2. у знач. прым. Апрануты ў другую адзежу з мэтай маскіроўкі.
пераапрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. у што і без дап. Зняўшы адну вопратку, надзець другую. Аўгіня пераапранулася ў сваю штодзённую рабочую вопратку. Колас. Пасля гэтага камбрыг падаўся ў свой будан, пераапрануцца з дарогі. Мележ.
2. кім або ў каго. Апрануцца так, каб замаскіраваць сябе. Міколкаў план патрабаваў, каб усе пераапрануліся немцамі. Лынькоў.
пераапрану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. што. Зняўшы адно, апрануць што‑н. іншае. Міхась паставіў машыну ў гараж, памыўся, пераапрануў касцюм і накіраваўся да будынка, у якім Зося займалася на вячэрніх курсах. Кавалёў. // каго. Апрануць у іншую вопратку. Яшчэ падумаў, што такой, мабыць, выглядала б і Дануся, каб пераапрануць яе ва ўсё вайсковае ды павесіць на яе аўтамат. Карпюк.
2. кім або ў каго. Апрануць каго‑н. з мэтай маскіроўкі. Пераапрануць у клоуна.
пераапыле́нне, ‑я, н.
Спец. Узаемнае апыленне раслін. Штучнае пераапыленне сартоў грэчкі.
пераапылкава́нне, ‑я, н.
Спец. Узаемнае апылкаванне ўсіх або многіх раслін. Міжгатунковае пераапылкаванне.