акліка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аклікнуцца.
2. Зал. да аклікаць.
акліка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аклікнуць.
аклі́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аклікнуць.
аклі́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Адазвацца, падаць голас. Смуглявы малады чалавек толькі ўсміхнуўся і аклікнуўся адным словам: — Здорава! Колас.
аклі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго.
Назваць па імені, крыкнуць што‑н. каму‑н., каб звярнуць увагу, спыніць. Выйшла [дзяўчына] на ганак светлай, чароўнай Зарой світання. Можа, аклікнуць шчасце сваё мне, Сваё каханне? Танк. Недалёка ад лесу адзін з падарожнікаў, што ішоў ззаду і паглядаў на сонца, раптам аклікнуў таварыша. Якімовіч.
акліматызава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад акліматызаваць.
акліматызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак.
Прыстасавацца да іншага клімату. — Шчыра кажучы, — загаварыў стары пасля моцнай зацяжкі, — на Сахаліне так акліматызаваўся, што, здаецца, лепшага месца і няма. Сіняўскі. Некалькі год назад з лесагадавальніка «Мяшчэрская», што на Арлоўшчыне, была завезена і белая акацыя; яна тут добра акліматызавалася. «Звязда». // перан. Прывыкнуць да новых абставін, асяроддзя (пра чалавека). Разам з імі завіхаецца над талеркай незнаёмы, і адчувае сябе нібы сярод сваіх. Акліматызаваўся! Карпюк.
акліматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
Прыстасаваць расліну, жывёліну да новага клімату, да новых жыццёвых умоў.
[Ням. akklimatisieren.]
акліматызацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да акліматызацыі.