Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перапра́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапрасці.

перапраектава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраектаваць.

перапраектава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапраектаваць.

перапраектава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да перапраектаваць.

перапраектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Спраектаваць (праектаваць) нанава, іначай.

перапра́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапражыць.

перапра́жвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перапражыцца.

2. Зал. да перапражваць.

перапра́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапражыць.

перапра́жыцца, ‑жыцца; зак.

1. Спражыцца, папражыцца — пра ўсё, многае.

2. Страціць свае якасці ад доўгага пражання; папражыцца больш, чым трэба.

перапра́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. Папражыць даўжэй, больш, чым трэба.

2. Спражыць, папражыць усё, многае. Перапражыць увесь гарох. Перапражыць усе гарбузікі.