пераадо́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераадолець.
пераадо́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., каго-што.
1. Дабіцца перамогі ў барацьбе. Пераадолець ворага.
2. Справіцца з якімі‑н. цяжкасцямі, перашкодамі. Пераадолець адставанне. Пераадолець перавал. □ — Цяжкавата Міхасю даецца тэхніка, але ж .. ён усё пераадолее і свайго даб’ецца. Кулакоўскі. Магутная машына звярнула з дарогі, упэўнена пераадолела канаву і рушыла проста на нас. Шыловіч. // Асіліць (дыстанцыю, адлегласць і пад.). І Міцьку здаецца, што так яны і да вечара не пераадолеюць тых дзесяць кіламетраў, што аддзяляюць яго ад калгаса. Лупсякоў.
3. перан. Перасіліць, перамагчы ў сабе якія‑н. пачуцці, жаданні і пад. Пераадолець страх. Пераадолець знямогу. □ [Мацвей:] — Я і сам гэта, Андрэй, ведаю, а вот пераадолець сябе — не магу. Лобан.
4. Атрымаць перавагу, узяць верх. Пачуццё абавязку пераадолела страх.
пераадо́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераадольваць — пераадолець.
пераадо́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да пераадольваць.
пераадо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераадолець (у 1–3 знач.).
пераадо́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які можна пераадолець.
пераадрасава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераадрасаваць.
пераадрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Змяніць адрас, паслаць на новы адрас. Пераадрасаваць карэспандэнцыю.
пераадрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да пераадрасоўваць.
пераадрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераадрасаваць.