Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акладны́, ‑ая, ‑ое.

У выразах: акладны ліст гл. ліст ​2; акладныя даходы гл. даход; акладное страхаванне гл. страхаванне.

акладня́, ‑і, ж.

Тое, што і паліца (у 2 знач.).

акле́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аклеіць.

акле́іць, аклею, аклеіш, аклеіць; зак., што.

Тое, што і абклеіць.

акле́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аклейваць — аклеіць.

акле́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да аклейваць.

акле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аклеіць.

акле́йка, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аклейваць — аклеіць.

аклеймава́ць, акляймую, акляймуеш, акляймуе; зак., каго-што.

Паставіць кляймо на каго‑, што‑н.

акле́йшчык, ‑а, м.

Тое, што і абклейшчык.