недалячы́ць, ‑лячу, ‑лечыш, ‑лечыць; зак., каго-што.
Не поўнасцю, не зусім вылечыць. Недалячыць раненага.
недамага́нне, ‑я, н.
Хваравіты стан; нездароўе. Агульнае недамаганне.
недамага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Адчуваць недамаганне, быць не зусім здаровым. Апошні час Вера Антонаўка пачала недамагаць і ўсё часцей кідала.. [мужу] .. жорсткія словы. Карпаў. Бацька і маці былі старымі і вельмі недамагалі. Машара.
недаме́рак, ‑рка, м.
Тое, што не мае належнага або нармальнага памеру. Дошка-недамерак. // Разм. Абутак і вопратка большага размеру, чым дзіцячы, і меншага, чым дарослы.
недаме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Адмераць менш, чым належыць; утаіць пры меранні чаго‑н. Недамераць паркалю паўметра.
недаме́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. недамерваць — недамераць.
недаме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да недамераць.
недамо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.
Тое, што і недагаворанасць. [Туравец] стараўся нічога не ўтойваць ад Марыі Андрэеўны, не пакідаць недамовак, бо хацеў быць перад ёю чэсным і праўдзівым. Мележ.
недамо́ўленасць, ‑і, ж.
Непаўната, незакончанасць выказвання, замоўчванне чаго‑н. Нейкая недамоўленасць была паміж [Ватуліным і Нэляй] у апошні час і асабліва там, на вакзале. Лупсякоў. За кожным сказам стаяла якаясьці недамоўленасць або намёк на штосьці. Машара.