Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акіянало́гія, ‑і, ж.

Комплекс навук аб фізічных, хімічных, геалагічных і іншых працэсах і з’явах, якія адбываюцца ў Сусветным акіяне. Інстытут акіяналогіі Акадэміі навук СССР.

акіяна́рый, ‑я, м.

Вадаём. басейн, абсталяваны для ўтрымання марскіх жывёл і рыб з мэтай назірання за імі і правядзення розных даследаванняў.

акіяна́ўт, ‑а, М ‑ўце, м.

Даследчык акіяна, які праводзіць назіранні пад вадой.

акіяні́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае дачыненне да ўнутранага жыцця акіяна (у 1 знач.). Акіянічныя воды. Акіянічныя цячэнні. Акіянічны клімат. Акіянічныя адклады. // Які жыве ў акіяне. Акіянічная фауна.

акіяно́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне акіянаграфіі.

акіяно́лаг, ‑а, ж.

Спецыяліст у галіне акіяналогіі.

акія́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да знешняга жыцця акіяна; такі, які павінен быць на акіяне. Акіянскі вал. Акіянскі флот. Акіянскае падарожжа.

акла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Размер заработнай платы, устаноўлены ў адпаведнасці з пасадай работніка.

2. Тое, што і абклад (у 2 знач.).

акла́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Шырокі і густы (пра бараду). З барадой акладзістай Пуху лебядзінага Дзед-Мароз прыладзіўся Пад яе [елкі] галінамі. Васілёк.

акла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Уст. Тое, што і вокладка. І кнігі з скрынкі выкідае [Алесь], І пад сталом іх растрасае, А ненавісныя «начаткі» Парваў па самыя акладкі. Колас.