перапо́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перапорваць.
перапо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапароць.
перапо́ўнены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапоўніць.
2. у знач. прым. Напоўнены, запоўнены звыш меры. Перапоўненая зала. □ У перапоўненым класе было цяжкае паветра. Колас. Мядзведзеў пасмактаў муштук, потым ткнуў яго разам з патухлай цыгаркай у перапоўненую попельніцу. Кандрусевіч.
перапо́ўніцца, ‑ніцца; зак.
Напоўніцца, запоўніцца звыш меры. Рэчка перапоўнілася. Страўнік перапоўніўся. // перан. Стаць поўнасцю ахопленым, празмерна напоўненым якімі‑н. пачуццямі, перажываннямі і пад. Сэрца перапоўнілася радасцю. □ Чулае дзіцячае сэрца перапоўнілася болем да краю. Якімовіч.
•••
Чаша цярпення перапоўнілася гл. чаша.
перапо́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Напоўніць, запоўніць звыш меры. Перапоўніць балон газам. Перапоўніць засекі збожжам. □ Шумны і бесклапотны натоўп перапоўніў.. тэатр. Мікуліч. // перан. Поўнасцю ахапіць, празмерна напоўніць якімі‑н. пачуццямі, перажываннямі і пад. Крыўда і пакуты перапоўнілі Міхаськаву цярплівасць. Якімовіч. Крывавая трагедыя ў Рассеках узварухнула, перапоўніла жахам навакольныя вёскі. Асіпенка.
•••
Перапоўніць чашу (цярпення) — пазбавіць сіл, магчымасці цярпець, выносіць што‑н.
перапрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе і перапро́баваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
Папрабаваць (папробаваць) усё, многае. Перапробаваць усе гатункі тытуню. □ Калі клёву на тую або іншую блешню доўгі час няма, трэба па чарзе перапрабаваць усе насадкі, якія маюцца ў вас. Матрунёнак.
перапра́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пераправіць 2 (у 1 знач.); пераход, пераезд (звычайна цераз раку). З кожным крокам пераправа станавілася ўсё больш небяспечнай. Краўчанка.
2. Месца, дзе перапраўляюцца на другі бераг. Звярнуўшы налева, аўтобус стаў у доўгую чаргу машын каля пераправы. Грахоўскі. // Спецыяльнае збудаванне, прыстасаванне, якое дае магчымасць пераправіцца на другі бераг. Навесці пераправу. Пантонная пераправа.
перапра́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаецца, служыць для пераправы, перапраўкі 2. Пераправачныя сродкі.
пераправе́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераправерыць.