перапо́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Напоўніць, запоўніць звыш меры. Перапоўніць балон газам. Перапоўніць засекі збожжам. □ Шумны і бесклапотны натоўп перапоўніў.. тэатр. Мікуліч. // перан. Поўнасцю ахапіць, празмерна напоўніць якімі‑н. пачуццямі, перажываннямі і пад. Крыўда і пакуты перапоўнілі Міхаськаву цярплівасць. Якімовіч. Крывавая трагедыя ў Рассеках узварухнула, перапоўніла жахам навакольныя вёскі. Асіпенка.
•••
Перапоўніць чашу (цярпення) — пазбавіць сіл, магчымасці цярпець, выносіць што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)