пераплёт, ‑у, М ‑лёце, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пераплятаць — пераплесці (у 1 знач.).
2. Цвёрдыя вокладкі ў кнізе, сшытку і пад. Нашу ўвагу прыцягнула палічка з адметнымі кнігамі.. у старых пераплётах. Пальчэўскі.
3. Рашотка, рама, агароджа з перакрыжаваных перакладзін. Пераплёты аконных рам. □ Перастук колаў стаў гучнейшы, і здавалася ўжо, што ён водгуллем аддаецца ў жалезным пераплёце моста. Карпаў.
4. Разм. Што‑н. пераплеценае, утворанае спляценнем; перапляценне. Тут ёсць абрус яе [Марынінай] работы З брыжамі белымі, як снег. На ім у зоры, пераплёты, — Мастацкай выдумкі разбег. Колас. / у перан. ужыв. Гэткі пераплёт жыццёвых з’явішчаў блытаў Сёмкавы думкі. Гартны.
5. перан. Складанае, заблытанае, цяжкае становішча. У якія б пераплёты ні траплялі яго [Пятра Рунца] героі, іх заўсёды чакае шчаслівы канец. «Полымя».
пераплётны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пераплёту (у 1 знач.). Пераплётная справа. // Які служыць, прызначаны для пераплёту (у 1, 2 знач.). Пераплётны цэх. Пераплётны кардон.
2. у знач. наз. пераплётная, ‑ай, ж. Майстэрня для пераплёту кніг.
пераплётчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца пераплётам кніг.
пераплёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераплюнуць.
пераплыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераплываць — пераплысці, пераплыць.
пераплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераплысці, пераплыць.
пераплы́сці і пераплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. пераплыў, ‑плыла, ‑ло; зак., што, цераз што і без дап.
Пераадолець водную прастору ўплаў або плывучы на чым‑н. Пераплысці раку на лодцы. Пераплысці на другі бераг. □ Доўга Гэлька змагалася з бурлівымі хвалямі, стараючыся пераплысці вір... Чарот. Разведчык .. ледзь-ледзь пераплыў цераз Нёман на раненым кані. Брыль.
пераплю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1. Плюнуць цераз што‑н.
2. Плюнуць далей за каго‑н. // перан. Перасягнуць, перагнаць каго‑н. у чым‑н. [Язэп:] — Цяпер .. [Сямён] стаў нават лепшым практыкам, чым тэарэтыкам. Пераплюнуў і нас з табою. Ляўданскі.