Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

супрацьсухо́тны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з сухотамі.

супрацьта́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з танкамі, для абароны ад танкаў. Супрацьтанкавы роў. □ Дэсант меў не менш тысячы чалавек, шмат мінамётаў, кулямётаў, аўтаматаў, супрацьтанкавых гранат. Мележ.

супрацьтарпе́дны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з тарпедамі, для абароны ад тарпед. Супрацьтарпедныя сеткі.

супрацьтуберкулёзны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з туберкулёзам, для засцярогі ад туберкулёзу. Супрацьтуберкулёзны дыспансер. Супрацьтуберкулёзная прышчэпка.

супрацьтыфо́зны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з тыфам. Супрацьтыфозныя мерапрыемствы.

супрацьуда́рны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для засцярогі ад удараў. Гадзіннік з супрацьударным устройствам.

супрацьура́давы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць урада; антыўрадавы. Супрацьурадавы рух.

супрацьхале́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з халерай. Супрацьхалерныя сродкі.

супрацьхімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для аховы ад баявых хімічных атрутных рэчываў. Супрацьхімічная абарона.

супрацьці́ск, ‑у, м.

Спец. Ціск, які супрацьдзейнічае дадзенаму ціску. Паніжэнне супрацьціску паравой машыны.