Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расшрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Раз’яднаць, разабраць на часткі што‑н. сашрубаванае. Расшрубаваць замок. Расшрубаваць гадзіннік.

расшту́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Адштурхнуць усіх, многіх у розныя бакі. Расштурхаў Сцёпка грамаду і бліжэй да стала праціснуўся. Колас. [Лукер’я] расштурхала людзей і ветрам, уляцела ў Піліпаву хату. Сачанка. // Штурхаючы, разбудзіць; раскатурхаць. [Уладзімір Мікалаевіч] пажаваў хлеба з каўбасою, і як кінуўся ў пасцель, адразу ж заснуў моцным сном — ледзь расштурхала Вера Андрэеўна раніцай на работу... Мыслівец.

расшту́рхвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расштурхваць.

расшту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расштурхаць.

расштурхо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расштурхоўваць.

расштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расштурхаць.

расшуга́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Ярка разгарэцца. Дровы ў печы расшугаліся.

расшука́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расшукаць.

расшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Доўга і настойліва шукаючы, знайсці. — Пройдземся і месцамі баёў, расшукаем партызанскі лагер у прынёманскай пушчы. Місько. Даведаўшыся ад мастака Драздовіча, у якім месцы стаіць дом славутых віленскіх камунараў, Максім Танк вырашыў неадкладна сам расшукаць яго. Арочка.

расшу́квацца, ‑аецца; незак.

Зал. да расшукваць.