расшукаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Доўга і настойліва шукаючы, знайсці. — Пройдземся і месцамі баёў, расшукаем партызанскі лагер у прынёманскай пушчы. Місько. Даведаўшыся ад мастака Драздовіча, у якім месцы стаіць дом славутых віленскіх камунараў, Максім Танк вырашыў неадкладна сам расшукаць яго. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)