неўсталява́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць неўсталяванага.
неўсталява́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не зусім сфарміраваўся, склаўся. Ужо трэцюю калыску Насцечка гушкае, мармычучы сабе пад нос яшчэ неўсталяваным, дзіцячым, голасам: «Спі, мой каток, чырвоны раток». Сабаленка.
2. Неўладкаваны, неналаджаны. Неўсталяванае жыццё.
неўтаймава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць неўтаймаванага. Неўтаймаванасць фантазіі. Неўтаймаванасць энергіі.
неўтаймава́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога цяжка, немагчыма ўтаймаваць, стрымаць, сцішыць. Светлае, ласкавае неба, неўтаймаваны.. акіян прыцягвалі да сябе позірк. Гамолка. Пасля вячэры неўтаймаваная моладзь сабралася на клубнай пляцоўцы зноў. Васілевіч. // Уласцівы такому чалавеку. Неўтаймаваная натура. // Надзвычайны ў сваім праяўленні, вельмі моцны. — Што, я ў цябе пытаюся? — .. [бацька] зноў кінуў на Міхася позірк, у якім было поўна неўтаймаванай лютасці. Дамашэвіч. Усе жылі адным неўтаймаваным жаданнем — наперад, наперад! Мележ.
неўтаймо́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць неўтаймоўнага.
неўтаймо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і неўтаймаваны. Шорхат снегу па вокнах, манатоннае завыванне ветру ўрэшце адагналі неўтаймоўныя думкі. Лынькоў.
неўхвале́нне, ‑я, н.
Тое, што і неадабрэнне. Неўхваленне ўчынку.
неф, ‑а, м.
Спец. Выцягнутая ўдаўжкі, звычайна прамавугольная, частка памяшкання, аддзеленая радам калон або слупоў.
[Фр. nef.]
нефарбава́ны, ‑ая, ‑ае.
Не пакрыты фарбай. Нефарбаваная, даўно не мытая падлога была ўся ў плямах і насіла на сабе сляды рознага бруду. Колас. Новая мэбля, нефарбаваная, простая,.. была дасціпна парасстаўлена на сваім месцы. Чорны. // Не апрацаваны ў фарбавальным растворы. [Чэся] была адзета па суровай модзе ваеннага часу: у світ[э]ры і спадніцы, вязаных з нефарбаванай воўны. Брыль.
нефелі́н, ‑у, м.
Мінерал шчолачных горных парод; ужываецца для ўгнаення і ў розных галінах вытворчасці.
[Ад. грэч. nephelē — воблака.]