супрацьпо́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які выкарыстоўваецца для барацьбы з патлівасцю.
супрацьпо́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які выкарыстоўваецца для барацьбы з патлівасцю.
супрацьпухлі́нны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для лячэння пухлін; які засцерагае ад з’яўлення пухліны.
супрацьпяхо́тны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для барацьбы з варожай пяхотай і для засцярогі ад яе дзеянняў.
супрацьрадыяцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які засцерагае ад уздзеяння радыяцыі.
супрацьра́кавы, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць захворванняў ракам.
супрацьраке́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ваенных дзеянняў супраць ракет; прызначаны для знішчэння ракет ворага.
супрацьслупняко́вы, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для барацьбы са слупняком.
супрацьстая́нне, ‑я,
супрацьстая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць;
1. Быць супрацьпастаўленым, супрацьлеглым у адносінах да каго‑, чаго‑н.
2. Захоўваць устойлівае становішча пад уздзеяннем чаго‑н.
супрацьсу́таргавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае здольнасць папярэджваць або аслабляць сутаргі (звычайна пра лекавыя прэпараты).