Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вальцо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вальцоўкі. Вальцовачная машына. Вальцовачны цэх.

вальцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Абсталяваны вальцамі. Вальцовы млын. // Зроблены пры дапамозе вальцаў. Вальцовы пашол.

вальцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вальцаваць.

2. Машына, абсталяваная вальцамі.

3. Вальцовы млын.

4. Пшанічная мука першага гатунку.

вальцо́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае вальцовачныя машыны.

вальцо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да вальцоўшчык.

ва́льцы, ‑аў; адз. валец, ‑льца, м.

1. Прэс у выглядзе двух або некалькіх цыліндраў, валкоў або конусаў, якія верцяцца ў розных напрамках і служаць для пракаткі, драблення чаго‑н. Пракатныя вальцы. // Машына, асноўнай рабочай часткай якой з’яўляюцца такія вальцы.

2. Разм. Вальцовы млын.

[Ад ням. Walze — вал, цыліндр, каток.]

валэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Доўга важдацца з кім‑, чым‑н. [Юстын:] — Ну, сам падумай: толькі і ведай, што цягай з крыніцы ваду, ды з харчамі валэндайся. Стаховіч.

2. Хадзіць, пераходзіць з месца на месца без асаблівай патрэбы, прычыны; бадзяцца, валачыцца. [Антось:] — Запрагай, і каб мне.. тут ніхто лішні не валэндаўся. Бажко. Адны [людзі] працуюць, другія валэндаюцца па вуліцы без работы. Карпюк.

валюнтары́зм, ‑у, м.

1. Ідэалістычная плынь у філасофіі, якая аб’яўляе волю вышэйшым, творчым прынцыпам быцця, першаасновай усяго існага.

2. Прызнанне волі, а не розуму рашаючым фактарам псіхічнай дзейнасці чалавека.

[Ад лац. voluntarius — валявы.]

валюнтары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік валюнтарызму.

валюнтарысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на валюнтарызме; уласцівы валюнтарызму. Валюнтарыстычныя тэорыі. Валюнтарыстычны светапогляд.