Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ва́фельніца, ‑ы, ж.

Металічная форма, у якой пякуць вафлі.

ва́фельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вафлі. Вафельная вытворчасць. // Падобны на вафлю сваім малюнкам. Вафельнае перапляценне. Вафельны абрус.

ва́фельшчык, ‑а, м.

Рабочы, заняты вытворчасцю вафель.

ва́фельшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да вафельшчык.

ва́флевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вафлі. Вафлевы цэх. // Зроблены з вафлі. Вафлевы торт.

ва́фля, ‑і, ж.

Сухое пячэнне з клятчастым адбіткам на паверхні.

[Ням. Waffel.]