ва́за, ‑ы, ж.
Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння. У вазе крыштальнай — Адкуль узяліся зімою? — Цудоўныя ружы. Тарас. [Вера] пасцірала пыл, з шафы падаставала ўсялякія рэчы, якія ўпрыгожвалі калісьці гэтую ўтульную кватэру: сурвэткі, вазы, статуэткі. Мікуліч.
[Фр. vase.]
ваза́к, ‑а, м.
Той, хто перавозіць грузы на конях. [Лейтэнант Камар] памкнуўся быў прыпыніць вазака, які заварочваў каня, але, кінуўшы вокам на груз.., махнуў рукою. Лынькоў.
вазго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Спец. Непасрэдны пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага ў газападобны стан (мінаючы вадкую фазу); сублімацыя.
вазелі́н, ‑у, м.
Мазь, якую атрымліваюць з нафты (ужываецца ў тэхніцы і медыцыне). Борны вазелін. Тэхнічны вазелін.
[Фр. vaseline.]
вазелі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вазеліну. Вазелінавае масла. // Які змяшчае ў сабе вазелін. Вазелінавае мыла.
вазі́цца, важуся, возішся, возіцца; незак.
1. Катацца. Зімою ў вольны час. [Федзька і Эдзік] вазіліся на санках.., коўзаліся на драўляных самаробных каньках, акутых тоўстым дротам. Пальчэўскі.
2. перан. Разм. Аддаваць многа часу якой‑н. справе; важдацца. Тарас купіў на дарогу пачак папярос за тры капейкі,.. каб не вазіцца з курэннем на холадзе. Колас. — Калі табе з гэтымі гузікамі вазіцца, скідай, я ўмомант прышыю, — рашуча загадвае.. [Алесю] Варвара. Васілевіч. // Гуляць, забаўляцца. [Бацька:] — Славік, мой сын, напэўна, прыбег ужо са школы і вучыць урокі або возіцца са сваімі галубкамі. Кулакоўскі.
3. Зал. да вазіць (у 1 знач.).
вазі́ць, важу, возіш, возіць; незак., каго-што.
1. Дастаўляць, перамяшчаць каго‑, што‑н. пры дапамозе транспарту. Вазіць пасажыраў. □ Дзень пры дні.. [Леапольд Гушка] вазіў каменне.. на шашу. Чорны.
2. Катаць. Вазіць дзяцей на аўтамабілі.
•••
Вазамі вазіць — вазіць у вялікай колькасці.
вазні́ца, ‑ы, м.
Той, хто перавозіць на конях пасажыраў; рамізнік, фурман. Вазніца паглядзеў на седака і шыбчэй пагнаў каняку. Гартны. Левандоўскі наняў вазніцу, яшчэ дапамог мне залезці ў фаэтон, і мы адправіліся. Карпюк.
вазо́к, ‑зка, м.
1. Памянш. да воз (у 1, 2 і 3 знач.).
2. Лёгкія сані, спецыяльна абсталяваныя для выезду. Хутка з песнямі і музыкай на машынах, у санях, на вазках пачалі пад’язджаць да школьнага двара выбаршчыкі з суседніх калгасаў. Васілевіч. На вазку за шырокай спіной рамізніка сядзелі маладыя хлопцы. Галавач.
вазо́н, ‑а, м.
1. Дэкаратыўная пакаёвая расліна. На падаконніках стаялі вазоны: кактус, альяс і дрэўца лімона. Гурскі. Лёгкі ветрык ледзь прыкметна гойдаў фіранку, варушыў, быццам шукаў нечага, лісце вазонаў. Васілевіч.
2. Гаршчок для вырошчвання такіх раслін.