Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ваці́н, ‑у, м.

Рэдкая трыкатажная тканіна з густым начосам для ўцяплення вопраткі. Паліто на ваціне.

ваці́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ваціну.

ваці́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да ваціраваць.

ваці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Вырашыць (вырашаць) што‑н. галасаваннем (у парламенце, на сходзе). Ваціраваць дзяржаўную пазыку. Ваціраваць давер’е.

[Ням. votieren.]

ваціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ваціраваць.