Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ва́пельнік, ‑а, м.

Разм. Рабочы, што здабывае вапняк, вапну.

ва́пельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вапельні.

ва́пельня, ‑і, ж.

Печ для выпальвання вапны з вапняку.

ва́пенны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і вапнавы.

ва́пна, ‑ы, ж.

Рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку. Даламітная вапна. □ Сцены будынкаў і платы ад вуліцы пабелены вапнай. Козел.

•••

Гасіць вапну гл. гасіць.

Гашаная вапна — вапна, атрыманая ў выніку спалучэння нягашанай вапны з вадой.

Нягашаная вапна — вапна ў бязводным стане.

вапнава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вапнаваць.

вапнава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вапнаваць.

вапнава́цца, ‑нуецца; незак.

Зал. да вапнаваць.

вапнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.

Спец. Уносіць у глебу вапну. Вапнаваць падзолістую глебу.

ва́пнавы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вырабам вапны. Вапнавы завод. Вапнавая печ. // У састаў якога ўваходзіць вапна. Вапнавыя ўгнаенні. Вапнавая вада.