Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перамёт, ‑а, М ‑мёце, м.

Рыбалоўная сетка з кручкамі, якая нацягваецца на калкі.

перамі́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамігвацца — перамігнуцца.

перамі́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да перамігнуцца.

перамігну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Падмігнуць адзін другому з якой‑н. мэтай. Насільшчыкі перамігнуліся, штурханулі адзін аднаго пад бок і выступіла наперад. Маўр.

перамі́ргванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераміргвацца — пераміргнуцца.

перамі́ргвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да пераміргнуцца.

пераміргну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Тое, што і перамаргнуцца. Навічкі пераміргнуліся — цётка Кацярына дыпламатычная... Навуменка.

перамі́р’е, ‑я, н.

Часовае спыненне ваенных дзеянняў па ўзаемнай згодзе ваюючых бакоў. Заключыць перамір’е. □ Немцы, парушыўшы перамір’е з маладой Савецкай Расіяй, рушылі на ўсход. Паслядовіч.

перамкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. што. Злучыць перамычкай.

2. цераз што. Разм. Імкліва пераправіцца цераз што‑н., перабегчы. Старшы хацеў з маху перамкнуць цераз роў. Крапіва.

перамнажа́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перамнажаць.