разу́ць, разую, разуеш, разуе; зак., каго-што.
Зняць з каго‑н. абутак. Разуць параненага. □ Малых раздзелі і разулі. Віхрыць з-пад матчынай рукі Лянок іх чубікаў разумных, Вачэй даверлівы блакіт. Семашкевіч. // Зняць з нагі (пра абутак). Галя разула святочныя лодачкі, паклала іх у сумку. Лось.
разую́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
1. Незак. да разуючыцца.
2. Зал. да разуючваць.
разую́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разуючыць.
разую́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Вызваліцца ад уюка, разгрузіцца. Караван разуючыўся.
разую́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Зняць з жывёлы паклажу, уюк.
разцо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разца. Разцовае лязо.
2. Выкананы пры дапамозе разца. Разцовая гравюра.
разыгра́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разыграць.
разыгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пачаўшы іграць, натхніцца, захапіцца ігрой. Потым Марыля разыгралася. Дзе падзелася скаванасць. Першая дзея закончана. Пляскалі ў далоні доўга. М. Ткачоў. Але варта .. [Люсі] было толькі разыграцца, і яна адразу перамянялася. Карпюк.
2. Разм. Пайграўшы некаторы час, настроіцца на лёгкую і свабодную ігру на якіх‑н. інструментах.
3. Паступова ўзмацніцца, дасягнуць высокай ступені ў сваім праяўленні. Апетыт разыграўся. Хвароба разыгралася. / Пра з’явы прыроды. Разыгралася бура.
4. Адбыцца, здарыцца. Стэп, дзе разыгралася жудасная трагедыя, стаў называцца Акмолінскім. Васілёнак. Але тут нечакана разыграўся такі эпізод, пасля якога ў Ясенях цэлы тыдзень смяяліся з Пятрэся. Арочка.
разыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Іграючы сумесна, выканаць (музычны твор, тэатральную п’есу). Разыграць квартэт. Разыграць спектакль. // У каманднай гульні выканаць якую‑н. камбінацыю. Разыграць мяч.
2. Давесці якую‑н. гульню да канца, прымяняючы тыя або іншыя спосабы, хады і камбінацыі. Разыграць сіцыліянскую абарону.
3. Прысудзіць або размеркаваць шляхам латарэі, жэрабя і пад. Як падраслі .. [дзедавы] сыны, ён чатыры дзесяціны зямлі пароўну падзяліў на трох сыноў, а будынкі разыграў, хто які выцягне. Кавалёў.
4. Прадставіць што‑н. як рэальнае; састроіць з сябе каго‑, што‑н. — Ён нічога пра ўцёкі не гаварыў! — разыграў шчырую нявіннасць брат і нават узняў плечы: — Я сам здзівіўся, калі яго не стала! Карпюк. Сальнікава ўдала разыграла ролю стомленай, няшчаснай жанчыны. Пятніцкі.
5. Разм. Паставіць у недарэчнае становішча шляхам падману; абдурыць. — Можа, разыграў хто Васількова, падрабіўшы дырэктарскі голас? Асіпенка.
разы́грыванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разыгрываць — разыграць.