Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перамясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што.

1. Расціраючы, размінаючы, ператварыць у аднародную масу. Перамясіць гліну.

2. Замясіць нанава, яшчэ раз. Перамясіць цеста.

3. перан. Разм. Стаптаць, змясіць. Коні перамясілі сенажаць.

перамясці́цца, ‑мяшчуся, ‑месцішся, ‑месціцца; зак.

Заняць другое месца, размясціцца ў іншым месцы. Перамясціцца на другі канец лаўкі. □ Шэя трошкі падбег, .. потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок. Гартны. Разам з дэлегатамі ў залу для пасяджэнняў перамясцілася шматлікая армія фотакарэспандэнтаў, работнікаў кіно і тэлебачання. Філімонаў. // Змяніць месца свайго знаходжання, перайсці, перабрацца куды‑н. Полк перамясціўся ў другі горад. □ Здавалася, што ўсё жывое перамясцілася туды, на балота. Шамякін.

перамясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць; зак.

1. што. Перасунуць, пераставіць з аднаго на другое месца. Перамясціць шафу. Перамясціць тэлевізар. // Змяніць месцазнаходжанне чаго‑н. Перамясціць канцылярыю на другі паверх. Перамясціць палявы стан.

2. каго. Перавесці на працу ў другое месца, назначыць на новую пасаду. Перамясціць брыгаду на другую будоўлю.

3. што. Спец. Выкарыстаць іначай (капітал). Перамясціць крэдыты з прамысловасці ў сельскую гаспадарку.

перамята́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перамятаць.

перамята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамесці.

перамя́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамяць.

перамя́цца, ‑мнецца; зак.

1. Размяцца, расцерціся яшчэ раз, нанава.

2. Памяцца, змяцца — пра ўсё, многае.

перамя́ць, ‑мну, ‑мнеш, ‑мне; ‑мнём, ‑мняце; зак., што.

1. Размяць, расцерці яшчэ раз, нанава.

2. Памяць, змяць усё, многае. Перамяць лыжкай вараную бульбу. Перамяць усю вопратку.

перамяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамеціць.

перамяша́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамяшаць.