Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перама́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераманьваць.

перама́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераманіць.

перамаргну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Падмаргнуць адзін другому з якой‑н. мэтай.

перамары́ць, ‑мару, ‑морыш, ‑морыць; зак., каго.

1. Замарыць, знішчыць усіх, многіх. Перамарыць голадам. Перамарыць усіх мышэй.

2. Празмерна знясіліць. Перамарыць каня.

перамасці́ць, ‑машчу, ‑мосціш, ‑мосціць; зак., што.

Вымасціць нанава, яшчэ раз, іначай. Перамасціць вуліцу.

перамата́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераматаць.

перамата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Наматаць на што‑н. другое. Пераматаць ніткі на клубок. Пераматаць кінастужку. // Наматаць, абматаць нанава, іначай. Пераматаць анучы.

2. Перавіць, перавязаць. Пераматаць пасылку шпагатам. □ Замест заставак бацька перамагаў гадок [калёс] повадам. Баранавых.

3. Зматаць, абматаць усё, многае. Пераматаць ніткі. Пераматаць трансфарматары. Пераматаць пакункі.

перамаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да перамовіцца.

перамаўча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і без дап.

Разм. Моўчкі знесці які‑н. папрок, не адказаць, не адазвацца на што‑н.; змоўчаць, прамаўчаць. Глушак цярпліва перамаўчаў. Паказаў, што чуе сябе вінаватым. Мележ.

перама́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да перамахнуцца (у 1 знач.).