Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

поліурэта́н, ‑у, м.

Высокамалекулярнае арганічнае спалучэнне, прадукт полімерызацыі; высакаплаўкае крышталічнае рэчыва. // Сінтэтычны матэрыял, які прымяняецца для вырабу каўчуку, клею, плёнкі і інш.

по́ліўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Р мн. ‑лівак; ж.

1. Суп з якой‑н. прыправай (мучной, крупяной, бульбянай і пад.). [Гаспадыня:] — Гарась любіць на снеданне бульбяную поліўку. Лобан.

2. Рэдкая частка якой‑н. ежы; жыжка. [Хімка:] — Нальеш поліўкі з крупніку і забеліш малаком.., — толькі, дастаючы, не выкулі гаршка. Гурскі.

•••

(Прадацца) за сачавічную поліўку — здрадзіць чаму‑н. важнаму, асноўнаму, значнаму з-за карысці, дробязнай выгады.

по́ліўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да поліва.

поліўрэта́навы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да поліурэтану. // Зроблены з поліурэтану. Поліурэтанавае пакрыццё.

поліфані́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да поліфаніі.

поліфані́я, ‑і, ж.

Спец. Адначасовае спалучэнне ў вакальным або інструментальным творы некалькіх галасоў; многагалоссе.

[Грэч. polyphōnia.]

поліхраматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Уласцівы паліхроміі; шматколерны.

поліэмбрыёнія, ‑і, ж.

Спец. Утварэнне некалькіх зародкаў з адной яйцаклеткі ў жывёлы і ў адным семені ў расліны.

[Ад грэч. poly — многа і embryon — зародак.]

поліэтыле́н, ‑у, м.

Спец. Прадукт полімерызацыі этылену, які выкарыстоўваецца для вытворчасці пластычных мас.

поліэтыле́навы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да поліэтылену. Поліэтыленавая вытворчасць. // Зроблены з поліэтылену. Поліэтыленавы настольнік.