расцяжны́, ‑ая, ‑ое.
Такі, які можна расцягнуць (у 1 знач.). Расцяжная рызіна.
расцяжэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцягваць — расцягнуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расцягвацца — расцягнуцца.
2. Пашкоджанне тканак (звязкі, сухажылля) з прычыны празмернага нацяжэння, рыўка.
расцяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцякацца — расцячыся.
расцяка́цца, ‑аецца; незак.
Незак. да расцячыся.
расцялі́цца, ‑целіцца; зак.
Разм. Ацяліцца (звычайна з цяжкасцямі). [Альбіна:] — Пярэстая ніяк не магла расцяліцца, дык я мо з палавіны ночы таўклася на ферме. Сабаленка.
расця́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ам (‑аю), ж.
Някемлівы, рассеяны, няўважлівы чалавек. [Наталля:] Вы расцяпа. За харошае змагацца трэба. Крапіва. — А вы, Антось, калі не злодзей, дык вялікі расцяпа. Бажко.
расцяро́б, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцярэбліваць — расцерабіць.
2. Месца, дзе расцерабілі лес, кусты. Людзі пачалі перабірацца сюды бліжэй і асяліліся тут у лесе на расцяробе. Мурашка. Надвячоркам, калі каровы яшчэ не вярнуліся з пашы, Галя хуценька пайшла на расцяробы. Сабаленка.
расцяру́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расцерушыць.
расцяру́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. расцярушваць — расцерушыць.
расцяру́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да расцерушыцца.
2. Зал. да расцярушваць.