Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

супрацьзако́нны, ‑ая, ‑ае.

Які супярэчыць закону; незаконны. Супрацьзаконны ўчынак.

супрацьзапале́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для лячэння запаленняў, засцерагае ад запаленняў. Супрацьзапаленчыя сродкі.

супрацьзача́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для прадухілення зачацця. Супрацьзачаткавыя сродкі.

супрацьзені́тны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для абароны ад зенітнай артылерыі. Супрацьзенітны манеўр.

супрацьззя́нне, ‑я, н.

Спец. Невялікая светлая пляма, якая з’яўляецца ноччу на небе ў пункце, супрацьлеглым сонцу.

супрацькаро́ставы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з каростай. Супрацькароставыя мазі.

супрацьле́гласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць супрацьлеглага (у 2 знач.); супярэчлівасць; карэнная розніца. Супрацьлегласць поглядаў. Супрацьлегласць інтарэсаў.

2. Той, хто (або тое, што) карэнным чынам адрозніваецца ад іншага па сваіх якасцях, уласцівасцях, прыкметах. Як гэта часта бывае, жонка Салаўя — поўная супрацьлегласць мужу. Навуменка. // У філасофіі — кожны з прадметаў або працэсаў, якія знаходзяцца ў супярэчнасці між сабой. Адзінства і барацьба супрацьлегласцей.

•••

У супрацьлегласць каму-чаму — у адрозненне ад каго‑, чаго‑н.

супрацьле́глы, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны насупраць; які ідзе, вядзе ў адваротным кірунку. [Шыпшына] квітнее перад акном, з якога відаць рака і далёкая роўнядзь супрацьлеглага нізкага берага. В. Вольскі. Лабановіч спыніўся, сказаўшы: «Стой!», і зірнуў у супрацьлеглы бок. Колас.

2. Які супярэчыць чаму‑н., карэнным чынам адрозніваецца ад чаго‑н., не сумяшчальны з чым‑н. Самаахвярнасць і карыслівасць — паняцці супрацьлеглыя. Новікаў.

супрацьліхама́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для засцярогі ад ліхаманкі. Супрацьліхаманкавыя сродкі.

супрацьмаляры́йны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для прафілактыкі і лячэння малярыі. Супрацьмалярыйныя лекі. Супрацьмалярыйная станцыя.