гарлі́ца, ‑ы, ж.
Травяністая расліна сямейства крыжакветных з галінастым сцяблом, укрытым валаскамі, з белымі, сабранымі ў гронкі кветкамі.
гарля́к, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і горла (у 1 знач.). Стораж Піліп урачыста выцягнуў з-за пазухі пляшку гарэлкі. — Можа, і ў твой гарляк, Піліпе, перападзе кропля, — сказаў ён, ні да кога не зварачаючыся. Колас.
2. Частка шчытападобнага храстка, якая выдаецца ўперад; кадык. На зморшчанай, хударлявай шыі х[одыра]м хадзіў востры, нібы яловы сучок, гарляк. Бядуля.
3. Тое, што і горла (у 2 знач.). [Кірыла] агледзеў прыладдзе, паспрабаваў пакруціць за корбу, падзівіўся, як праз гарлякі белаю цягучаю гумаю вылівалася малако. Скрыган.
гарля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Травяністая расліна сямейства губакветных з прамым сцяблом і блакітнымі кветкамі.
гармана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца гармонам, змяшчае ў сабе гармон. Гарманальны прэпарат.
гарманізава́цца, ‑зуецца; незак.
Зал. да гарманізаваць.
гарманізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Падвергнуць (падвяргаць) гарманізацыі. Гарманізаваць народную песню.
гарманіза́цыя, ‑і, ж.
Дапаўненне мелодыі акордным суправаджэннем па правілах гармоніі (у 3 знач.). // Стварэнне музычнага твора на аснове запазычанага матыву.
гармані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Быць у адпаведнасці, супадаць з кім‑, чым‑н. Журботная мелодыя вальса гарманіравала з яе [Галі] сённяшнім настроем. «Беларусь». [Прынцып кампазіцыі] праяўляецца ў тым, што аўтар дазваляе сабе прамінаць або скарачаць тыя адрэзкі фабулы і вобразы, якія не гарманіруюць з асноўнай танальнасцю. У. Калеснік.
гармані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Той, хто іграе на гармоніку. Казей хоць і жанаты чалавек, а любіў такія вечарынкі, дзе ён сам выступаў у ролі музыкі — ён быў не кепскі гарманіст. Колас. І песню зачаў гарманіст Пра сінія вочы дзяўчыны. Астрэйка.
гармані́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць гарманічнага. Нявідны сам сабе пасміхаецца, ён ведае, хто з’яўляецца прапаведнікам гэтай гарманічнасці жыцця не толькі ў прыродзе, але і ў людскім грамадстве, каму і для чаго патрэбна яна. Колас.