гармані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Быць у адпаведнасці, супадаць з кім‑, чым‑н. Журботная мелодыя вальса гарманіравала з яе [Галі] сённяшнім настроем. «Беларусь». [Прынцып кампазіцыі] праяўляецца ў тым, што аўтар дазваляе сабе прамінаць або скарачаць тыя адрэзкі фабулы і вобразы, якія не гарманіруюць з асноўнай танальнасцю. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)