аквана́ўт, ‑а,
Даследчык мора, які праводзіць назіранні пад вадой.
аквана́ўт, ‑а,
Даследчык мора, які праводзіць назіранні пад вадой.
аквана́ўтка, ‑і,
аквана́ўтыка, ‑і,
[Ад лац. aqua — вада і грэч. nautes — які плавае.]
аквапла́н, ‑а,
Невялікі спартыўны плыт, які служыць для слізгацення спартсмена па вадзе на буксіры за самаходнымі суднамі.
[Ад лац. aqua — вада і planum — плоскасць.]
аква́рыум, ‑а,
1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна для ўтрымання і гадоўлі рыб, водных жывёл і раслін.
2. Збудаванне, спецыяльная ўстанова для вывучэння і дэманстрацыі водных жывёл і раслін.
[Лац. aquarium.]
акварыумі́ст, ‑а,
Той, хто разводзіць акварыумных рыб.
аква́рыумны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да акварыума.
акварэлі́ст, ‑а,
Мастак, які піша акварэллю.
акварэлі́стка, ‑і,
акварэ́ль, ‑і,
1. Фарбы, якія разбаўляюцца вадой, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі.
2. Карціна ці малюнак, напісаныя такімі фарбамі.