неразу́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не выяўляе дастатковай кемлівасці; разумова абмежаваны, тупы.
неразу́мны, ‑ая, ‑ае.
Які не выяўляе дастатковай кемлівасці; разумова абмежаваны, тупы.
нерасклада́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які нельга раскласці, падзяліць на састаўныя часткі; адзіны, непадзельны.
нераскры́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які яшчэ не раскрыўся, не распусціўся (пра пупышкі, кветкі).
2. Які застаўся нерастлумачаным, нявыяўленым.
нераспазнава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які цяжка адрозніць ад другога, вельмі падобны, аднолькавы.
2. Такі, які цяжка, немагчыма разгледзець, распазнаць.
нераспара́дчасць, ‑і,
Уласцівасць нераспарадчага.
нераспара́дчы, ‑ая, ‑ае.
Які не ўмее распарадзіцца, праявіць ініцыятыву, арганізаваць, наладзіць што‑н.
нераспрацава́насць, ‑і,
Якасць і стан нераспрацаванага.
нераспрацава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які зусім не распрацоўваўся або слаба распрацаваны, не прадуманы ва ўсіх дэталях.
нераспяча́таны, ‑ая, ‑ае.
Які застаецца запячатаным.
нерассядла́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога не рассядлалі, не паспелі рассядлаць.