Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перакры́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакрывіць.

перакрыўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да перакрыўляць.

перакрыўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перакрывіць.

перакры́цце, ‑я, н.

Апора даху, верхняе папярочнае пакрыццё ў якім‑н. будынку. Жалезабетоннае перакрыцце. Міжпаверхавыя перакрыцці. □ Праз шкло дахавых перакрыццяў у цэх лілося святло веснавога дня. Даніленка.

перакрыццё, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакрыць.

перакры́ць, ‑краю, ‑крыеш, ‑крые; зак., што.

1. Накрыць нанава, яшчэ раз, іначай. Перакрыць будынкі гонтамі. □ Дах пацёк, і адзін бок прыйшлося перакрыць саломай, а другі — толькі залатаць. С. Александровіч.

2. Закрыць, спыніць свабодны рух, цячэнне, наступленне чаго‑н. [Падун] павінен знікнуць пад вадой, калі Ангару канчаткова перакрыюць. Корбан. — Я перакрыў трубы, — таямніча.. паведаміў Стралецкі, — каб замарозіць вадакачку. Гурскі. // Закрыўшы, перагарадзіўшы што‑н., спыніць доступ. — Калі шлях.. выпадкам перакрыюць, бяжыце вось сюды. Асіпенка.

3. Перавысіць якія‑н. паказчыкі, вынікі і пад.; апярэдзіць. Перакрыць норму. Перакрыць планавае заданне. Перакрыць графік. □ Цяпер мы ўсе вышыні перакрылі, Да сонечных шляхоў зрабіўшы смелы марш. Хведаровіч. // Заглушыць якімі‑н. гукамі, галасамі іншыя гукі і галасы. Касцельны звон перакрылі раптоўны піск цыркуляркі і грукат матора. Броўка.

перакрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Заглушыць сваім крыкам голас другога; дабіцца, дамагчыся таго, каб свой голас быў пачуты сярод іншых гукаў. Пеўні стараліся перакрычаць адзін другога. Даніленка. — Дзядзька Сцяпан! — старалася перакрычаць Ячнага Валька. — Дзядзька Сцяпан!.. Брыль.

перакры́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакрышыць.

перакры́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакрышыць.

перакрышы́цца, ‑крышыцца; зак.

Раскрышыцца, пакрышыцца — пра ўсё, многае.