неактуа́льнасць, ‑і,
Уласцівасць неактуальнага.
неактуа́льнасць, ‑і,
Уласцівасць неактуальнага.
неактуа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае істотнага значэння ў сучасны момант, не адпавядае патрабаванням сучаснасці.
неакура́тнасць, ‑і,
Уласцівасць неакуратнага; неахайнасць.
неакура́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не захоўвае парадку, дакладнасці.
2. Нядбайна зроблены, недакладна выкананы.
3. Неахайны ў адносінах да сваіх рэчаў.
неалагі́зм, ‑у,
Словы або выразы, якія з’яўляюцца ў мове для абазначэння новых паняццяў.
[Ад грэч. neos — новы і lógos — слова.]
неалі́т, ‑у,
Эпоха пазнейшага каменнага веку.
[Ад грэч. neos — новы, lidos — камень.]
неаліты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да неаліту.
неандэрта́лец, ‑льца,
Від выкапнёвага чалавека, які жыў 200–35 тысяч гадоў таму назад у Еўропе, Азіі і Афрыцы.
[Ад назвы даліны Neandertal каля Дзюсельдорфа, дзе ў 1856 г. былі ўпершыню знойдзены часткі шкілета гэтага чалавека.]
неандэрта́льскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да неандэртальца.
неапазна́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога не пазналі, не прызналі па якіх‑н. прыкметах.