Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перале́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пералячыць.

пералёт 1, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пералятаць — пераляцець.

2. Сезоннае перасяленне птушак. Пералёт буслоў у вырай.

3. Спец. Дальні выпрабавальны палёт на самалёце згодна з вызначаным маршрутам. Трансарктычны пералёт.

4. Падзенне кулі, снарада і пад. за цэллю. Міны грымнулі яшчэ раз. Цяжка было пазнаць — з пералётам гэтага месца ці з недалётам. Кулакоўскі.

пералёт 2, ‑у, М ‑лёце, м.

Кармавая і лекавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў галоўчатыя суквецці.

пералётны, ‑ая, ‑ае.

Які адлятае на зіму ў вырай (пра птушак). Пералётныя птушкі. // перан. Які імкліва перамяшчаецца. Да пералётнага святла ракет далучыўся пажар эшалона. Брыль.

пераліва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераліваць — пераліць і пералівацца — пераліцца.

•••

Пераліванне крыві — эфектыўны лекавы метад — увядзенне ў крывяносную сістэму хворага крыві здаровага чалавека.

пераліва́цца, ‑аецца; незак.

1. Перамяшчацца з аднаго месца ў другое (пра вадкасці). Чулася толькі булькатанне вады, якая пералівалася ў батарэях. Карпаў.

2. Вылівацца, цячы цераз край. Вада пераліваецца цераз плаціну. // перан. Выходзіць за межы чаго‑н. (пра пачуцці). [Злосць] поўніла ўсю .. [Сомікаву] істоту, пералівалася цераз берагі, пырскала, біла фантанам. Крапіва.

3. перан. Павольна і раўнамерна хвалявацца, калыхацца. Да долу гнуліся спелыя жыты, шапацелі, пераліваліся на сонцы шырокімі хвалямі. Гурскі.

4. Блішчаць, ззяць, адсвечваць, мяняючы адценні, колеры. Мігцелі, пераліваліся зоркі. Гамолка. Над галавою гарэла паўночнае ззянне. Светлыя хвалепадобныя палосы пераліваліся рознымі колерамі, рухаліся, плылі. Шамякін. // Гучаць з пералівамі. Заціх гармонік, замоўклі бубны, толькі пераліваліся яшчэ бомы на некалькіх тройках. Лынькоў.

5. перан. Ператварацца ў што‑н. другое. Увесь свой смутак канцэнтраваў .. [Віктар] на гэтым малазначным пункце, і смутак пераліваўся тады ў едкую шчымлівую крыўду. Зарэцкі.

6. Зал. да пераліваць (у 1 знач.).

пераліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да пераліць.

2. Тое, што і пералівацца (у 3, 4 знач.).

•••

Пераліваць з пустога ў парожняе — займацца пустой балбатнёй, марна траціць час за размовамі.

пералі́вісты, ‑ая, ‑ае.

1. Які гучыць з частымі пералівамі. Пералівістыя пераборы гармоніка. □ З мястэчка, да якога было пяць вёрст, даносіўся глухі пералівісты гул ад касцельных званоў. Пестрак.

2. Які свеціцца, пераліваецца рознымі колерамі. Выплыў круглы і светлы месяц, і адразу ж праз увесь Сож паслаўся серабрысты пералівісты слуп святла. Сачанка.

пераліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., каго-што.

Аблізаць, вылізаць усё, многае або ўсіх, многіх.

пералі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераліваць.

пералі́к, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пералічыць.

2. Спіс з пералічэннем чаго‑н. Далей ішоў яшчэ доўгі пералік розных відаў спорту, але мае вочы спыніліся на заманлівым слове «бокс», такім поўным мужнасці і вялікай, чароўнай магіі. Карпюк.