Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

суге́стыя, ‑і, ж.

1. Уздзеянне на волю чалавека з мэтай унушыць яму якія‑н. думкі, перакананне пачуцці.

2. Метад псіхатэрапіі — мэтанакіраванае ўздзеянне словам на псіхіку хворага пры яго лячэнні.

[Лац. suggestio — унушэнне.]

суглі́нак, ‑нку, м.

Гліністая, глеба са значнай колькасцю пяску. Дзе-нідзе, на ўскрайку лесу, на суглінку сядзела сям’я зеленаватых рыжыкаў. Васілевіч.

суглі́ністы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і суглінкавы. Зямля там была сугліністая, а сілы на яе дбайную апрацоўку заўсёды не хапала. Машара.

суглі́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да суглінку, складаецца з суглінку. Ах, гэты край нізін і круч, Равы, суглінкавыя пашы... Табе ў адзнаку — Беларусь Надалі назву продкі нашы... Таўбін.

сугне́й, ‑я, м.

Нелюдзень, дзіклівы, пануры чалавек. Жонка яго чакала трэцяга дзіцяці, ён жа [Ракуцька] стаў, як сугней, угнуў галаву і ўсё маўчаў, маўчаў. Чорны.

суграмадзя́нін, ‑а; мн. ‑дзяне, ‑дзян; м.

Грамадзянін той жа дзяржавы (у адносінах да іншых грамадзян). // Жыхар або ўраджэнец адной мясцовасці з кім‑н.

суграмадзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да суграмадзянін.

сугу́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сугучнага.

сугу́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які гучыць суладна, гарманічна (пра музычныя гукі). Некалькі сугучных пералівістых галасоў узнялі вышэй гэтую шчырую, як першае дзявочае прызнанне, песню. Арочка.

2. Які супадае, падобны гучаннем (пра гукі мовы, словы).

3. перан. Які адпавядае чаму‑н., гарманіруе з чым‑н. Гіляр пачаў чытаць радкі з верша Янкі Купалы, якія прыйшлі яму на памяць, якія былі сугучнымі з настроем усіх юнакоў. Дубоўка.

сугу́чча, ‑а, н.

1. Адначасовае спалучэнне некалькіх гукаў рознай вышыні.

2. Спец. Паўтарэнне ў вершы падобных галосных гукаў, а таксама падобнае гучанне канцоў радкоў у ім; рыфма. Для фіксацыі .. [карціны] трэба слова. І яно не прыходзіць само, чакае рытмічнага штуршка, удалага сугучча, асновы, на якую наніжуцца радкі. Лужанін. Вядома, само па сабе абнаўленне рыфмы за кошт шырокага ўжывання прыблізных сугуччаў узбагачала фармальныя, выяўленчыя магчымасці верша. Бугаёў.

3. Унутраная адпаведнасці адзінства. У .. старанна адшліфаваных вершах не адчуваецца «павеву духу жывога», усе яны прыгожыя, але халодныя. І ў гэтай рысе мы зноў сустракаемся з сугуччам талентаў аўтара і перакладчыка. Бярозкін. / Пра колеры, фарбы. Што ж датычыць каляровага сугучча, то гэтае пачуццё моцна развіта ва ўсіх паляшучак. «Маладосць».