недажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак.
1. што і чаго. Зжаць менш, чым належыць, не да канца. Недажаць загон аўса.
2. Папрацаваць на жніве менш, чым было вызначана. Недажаць да вечара.
недажы́нкі, ‑нак; адз. няма.
Месца на полі, якое засталося нязжатым.
недазво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Забаронены, недапушчальны. Турсевіч дагадваўся, што настаўніцкая моладзь, захапляючыся рэвалюцыйнай пнынню, збіраецца ўпотай для нейкай недазволенай справы. Колас.
2. у знач. наз. недазво́ленае, ‑ага, н. Тое, што недазволена. Лёня адчуваў, што Кастусь гаворыць правільна. Нельга рабіць недазволенае. І ўсё-такі ён паспрабаваў запярэчыць. Ваданосаў.
недаказа́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць недаказальнага. Недаказальнасць гіпотэзы.
недаказа́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які немагчыма даказаць, абгрунтаваць. Недаказальныя палажэнні.
недака́занасць, ‑і, ж.
1. Адсутнасць пераканаўчых доказаў. Паліцыя двойчы арыштоўвала.. [Карпаўну], але абодва разы адпускала за недаказанасцю абвінавачання. Краўчанка.
2. Непаўната, незакончанасць выказвання.
недака́заны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад недаказаць.
2. у знач. прым. Не выказаны да канца, поўнасцю; недагавораны. Недаказаныя словы.
3. у знач. прым. Не пацверджаны грунтоўнымі доказамі. Недаказанае абвінавачанне.
недаказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што і чаго.
Выказаць не да канца, недагаварыць. Ніна падсунулася бліжэй да машыны, крутнула ручку, і тое, што недаказала яна, рашучаю скорагаворкаю дагаварыла за яе машына. Палтаран.
недака́звацца, ‑аецца; незак.
Зал. да недаказваць.
недака́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да недаказаць.