рэвізіяні́зм, ‑у, м.
Варожая марксізму ідэйна-палітычная плынь, якая заключаецца ў рэвізіі, пераглядзе або скажэнні асноўных палажэнняў марксізма і падмене іх ненавуковымі тэорыямі, накіраванымі супраць сацыялістычнай рэвалюцыі і дыктатуры пралетарыяту.
рэвізіяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Паслядоўнік рэвізіянізму.
рэвізіяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэвізіянізму, рэвізіяніста. Рэвізіянісцкая палітыка. Рэвізіянісцкія плыні.
рэвізо́р, ‑а, м.
1. Службовая асоба, упаўнаважаная рабіць рэвізію (у 1 знач.). — Мы парушаем самыя элементарныя правілы касавай дысцыпліны і любы талковы рэвізор нам можа здорава ўсыпаць. Скрыган.
2. Кантралёр у асобных галінах чыгуначнай справы. Рэвізор спрытна шчоўкнуў кампосцерам, вярнуў білет і гэтак жа спрытна і моўчкі працягнуў зноў руку. Адамчык.
рэвізо́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэвізора, належыць яму. Рэвізорскія абавязкі. Рэвізорская пасада.
рэві́зскі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да рэвізіі (у 3 знач.); вызначаны, устаноўлены ў выніку рэвізіі (у 3 знач.). Рэвізскі спіс. Рэвізская душа.
•••
Рэвізская сказка (гіст.) гл. сказка.
рэвю́, нескл., н.
Эстраднае ці тэатральнае прадстаўленне, складзенае з паасобных сцэн, нумароў, аб’яднаных агульнай тэмай.
[Фр. revue.]
рэгалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
Спец. Верхні рыхлы слой грунту Месяца.
[Ад грэч. rhēgos — пакрывала і lithos — камень.]
рэга́лія, ‑і, ж.
1. звычайна мн. (рэга́ліі, ‑ій). Прадмет, які з’яўляецца знакам манархічнай улады (карона, скіпетр і інш.). Царскія рэгаліі. Княжацкія рэгаліі.
2. звычайна мн. (рэга́ліі, ‑ій). Знакі ўзнагароды, ордэны, медалі. У пішы на ўвесь рост, у батфортах, з крыжамі і рэгаліямі на грудзях, з аголенай шпагай у руцэ стаяла аграмадная скульптура Суворава. Алешка.
3. Гіст. У феадальнай Еўропе — манапольнае права каралёў, буйных феадалаў на атрыманне пэўных даходаў (судовыя штрафы, пошліны, распрацоўка, эксплуатацыя зямных нетраў і пад.).
[Ад лац. regalis — царскі.]
рэга́та, ‑ы, ДМ ‑гаце, ж.
Буйное спаборніцтва на вёсельных, парусных або маторных суднах.
[Іт. regata.]