Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

яга, ✂, ж.

У казках: баба-яга.

ягада, ✂, ж.

Невялікі сакавіты плод кустовых і травяністых раслін.

  • Ягады малін.
  • Аднаго поля ягады (перан. зусім свой па духу, паводзінах чалавек; разм., звычайна неадабр.).

|| памянш. ягадка, ✂.

|| прым. ягадны, ✂.

  • Я. год.

ягадзіца, ✂, ж.

  1. Задняя мясістая частка тулава чалавека, сядалішча.

  2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар’я.

|| прым. ягадзічны, ✂.

ягаднік, ✂, м.

  1. Месца, дзе растуць і разводзяцца ягады.

  2. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады (разм.).

|| ж. ягадніца, ✂.

|| прым. ягаднікавы, ✂.

ягамосць, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (уст.).

Форма звароту да каго-н.; пан, васпан.

  • Сядайце за стол, ягамосці.