Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шпокаць, ; незак. (разм.).

Падаючы, стукаючыся аб што-н., утвараць кароткі глухі гук.

  • Жалуды шпокалі з дуба на дол.

|| аднакр. шпокнуць, .

|| наз. шпоканне, .

шпора, , ж.

  1. Сагнутая па форме абцаса металічная дужка з кольцам на канцы, якая прымацоўваецца да бота наезніка і служыць для пануквання каня.

    • Даць шпоры каню (націснуць шпорамі).
  2. Рагавы завостраны выступ на нагах самцоў некаторых птушак.

    • Шпоры ў пеўня.
  3. Выступ на вобадзе кола ці на звёнах гусеніц трактара, танка і пад. (спец.).

|| прым. шпорны, .