Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клявец, ✂, м.

Малаток са сплюснутым канцом для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос.

кляймо, ✂, н.

  1. Пячатка, знак, які ставяць, выпальваюць на кім-, чым-н.

    • К. на кані.
    • К. на сукне.
  2. перан., чаго або якое. Сведчанне чаго-н. (звычайна ганебнага).

    • К. ганьбы.
  3. Прылада, якой кляймуюць.

|| прым. кляймовы, ✂.

клякса, ✂, м.

Чарнільная пляма.

  • Пасадзіў кляксу.

клямар, ✂, м.

  1. Сагнутая пад вуглом жалезная скаба для змацавання драўляных частак пабудовы.

    • Узяць у клямары сцяну.
  2. Спражка на рэмені, папрузе (абл.).

|| прым. клямарны, ✂.

клямка, ✂, ж.

Прыстасаванне, з дапамогай якога зачыняюць і адчыняюць дзверы.

|| прым. клямачны, ✂.

кляніна, ✂, ж. (разм.).

Асобнае дрэва клёна, а таксама драўніна клёна.

кляновік, ✂, м.

Кляновы сок.

  • Частавалі нас кляновікам.

кляпальшчык, ✂, м.

Спецыяліст па кляпанню, па кляпальных работах.

|| ж. кляпальшчыца, ✂.

кляпаць, ✂; незак.

  1. Злучаць часткі чаго-н. пры дапамозе заклёпак (спец.).

  2. Ударамі малатка вастрыць лязо касы.

|| наз. кляпанне, ✂ і клёпка, ✂.

клясер, ✂, м.

Альбом для марак.

|| прым. клясерны, ✂.